Logo Polskiego Radia
Print

Ватыкан на паратунак Беларусі?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.04.2012 15:50
Лукашэнка хацеў бы скончыць дыпляматычную вайну з ЭЗ пры дапамозе Ватыкана.

/

Ён спадзяецца, што ў гэтым яму дапаможа Мальтыйскі ордэн, піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Мы не выганялі амбасадараў, яны самі зьехалі, зрабіўшы дэмарш, які зашкодзіў нашай дзяржаве. Так скардзіўся Лукашэнка на нядаўнай нарадзе па пытаньнях замежнай палітыкі. Беларускі міністар замежных справаў дадаў, што амбасадары могуць вяртацца, калі ня будзе дадатковых санкцыяў. Пры гэтым беларускія ўлады не выключаюць, што неўзабаве звольняць палітычных вязьняў, якія падалі прашэньне аб памілаваньні. Гэта менавіта тое, чаго эўрапейскія сталіцы чакаюць ад афіцыйнага Менска.

Але беларускія ўлады спадзяюцца, што завершыць гэтую дыпляматычную вайну, якую яны самі й пачалі, ім дапаможа Ватыкан, зазначае полськае выданьне. У панядзелак Лукашэнка сустрэўся з амбасадарам Мальтыйскага ордэна ў Беларусі Паўлем фон Фюргерам. Ён быў адным з арганізатараў сустрэчы Лукашэнкі з Папам Рымскім Бэнэдыктам ХVІ у 2009 годзе. Лукашэнка сказаў яму, што разьлічвае на большую падтрымку з боку Каталіцкай царквы ў справе паляпшэньня адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю.

Выказваньні Папскага нунцыя ў Беларусі сьведчаць пра тое, што Ватыкан падтрымае беларускі рэжым. Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці сказаў, што ізаляцыя ды адсутнасьць дыялёгу нікому не прыносіць карысьці. Афіцыйны Менск актыўна шукае пасярэднікаў, якія маглі б дапамагчы злагодзіць канфлікт з Эўропай, піша польскае выданьне.

юл

Copyright © Polskie Radio S.A О нас Контакты