Апытаньне: 72% палякаў сьвяткуюць Дзень незалежнасьці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.10.2018 17:17
З іншага боку, 19% рэспандэнтаў ня ведае, якую дату ўшаноўвае гэты дзень.
72% палякаў сьвяткуюць Дзень незалежнасьці.Photo: vixrealitum/pixabay.com/CC0 Public Domain
Апытаньне: 72% палякаў сьвяткуюць Дзень незалежнасьці
З другога боку, 19% рэспандэнтаў ня ведае, якую дату ўшаноўвае гэты дзень.
72% палякаў заяўляюць, што сьвяткуюць Дзень незалежнасьці 11 лістапада. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі.
43% рэспандэнтаў заяўляюць, што ў гэты дзень яны вывешваюць нацыянальны сьцяг. 29% - удзельнічае ў імшы з гэтай нагоды, а 18% - прымае ўдзел у сьвяточных мерапрыемствах.
40% удзельнікаў апытаньня лічыць Дзень незалежнасьці найважнейшым дзяржаўным сьвятам у Польшчы. Аднак 19% рэспандэнтаў ня ведае, якую дату ўшаноўвае гэты дзень. Правільны адказ далі 81% апытаных палякаў.
56% удзельнікаў апытаньня лічаць, што дзяржава павінна прасоўваць канкрэтную гістарычную палітыку з мэтай будаваньня станоўчага іміджу Польшчы ў сьвеце. Паводле 33%, дзяржава павінна пакінуць мінулае гісторыкам.
аз
72% палякаў заяўляюць, што сьвяткуюць Дзень незалежнасьці 11 лістапада. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі.
43% рэспандэнтаў заяўляюць, што ў гэты дзень яны вывешваюць нацыянальны сьцяг. 29% - удзельнічаюць у імшы з гэтай нагоды, а 18% - прымаюць удзел у сьвяточных мерапрыемствах.
40% удзельнікаў апытаньня лічaць Дзень незалежнасьці найважнейшым дзяржаўным сьвятам у Польшчы. Аднак 19% рэспандэнтаў ня ведае, якую дату ўшаноўвае гэты дзень. Правільны адказ далі 81% апытаных палякаў.