Бясьпека ўсходняга флянгу НАТА ўзмоцніцца, а Польшча далучыцца да элітарнага кола краін, якія маюць сучасныя самалёты F-35 – гэта толькі некаторыя вынікі візыту польскага прэзыдэнта і міністра абароны ў ЗША.
Госьцем Польскага радыё для замежжа зьяўляецца міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак, які на днях вярнуўся з паездкі ў ЗША.
Спадар міністар, як Вы ацэньваеце вынік вашай паездкі? Быў падпісаны шэраг дамоваў, між іншым, дэклярацыя аб пашырэньні прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
М. Блашчак: Сапраўды, дэклярацыя зьяўляецца зваротным пунктам. У ёй прапісана зьмена формулы прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы – гаворка пра сталую прысутнасьць. Гэта надзвычай важна. Гэта адчыняе нам пэрспэктывы ўзмацненьня амэрыканскага патэнцыялу ў нашай краіне. Дэклярацыя, падпісаная абодвума прэзыдэнтамі, прадугледжвае таксама стварэньне штаб-кватэры на ўзроўні дывізіі амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Гэта будзе штаб-кватэра для ўсіх войскаў на ўсходнім флянгу НАТА. Дэклярацыя таксама тычыцца павелічэньня амэрыканскага патэнцыялу бесьпілётнікамі, інфраструктурай, якая будзе выкарыстоўвацца для абучэньня жаўнераў, як амэрыканскіх, так і польскіх. Гэта зваротны пункт. Я назваў бы дэклярацыю, падпісаную Дональдам Трампам і Анджэем Дудам, падобнай да той, што адкрыла нам дарогу ў НАТА, калі 20 гадоў таму Польшчу далучылася да Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Спадар міністар, ці такім чынам большая прысутнасьць амэрыканскіх войскаў будзе карысная ня толькі для Польшчы, але і для цэлага рэгіёну?
М. Блашчак: Гэта так успрымаецца нашымі суседзямі. Я бачыў выказваньні летувіскага міністра абароны, які гаварыў пра гэта публічна, таксама летувіскі міністар замежных спраў. Такія камэнтары я пачуў ад маіх эстонскага і латвійскага калегаў. Пра гэта я размаўляў з румынскім міністрам нацыянальнай абароны. Усе яны адзінагалосна адзначаюць, што ўзмацненьне прысутнасьці НАТА ў Польшчы азначае ўзмацненьне ўсходняга флянгу.
Прэзыдэнт Дональд Трамп пазытыўна паставіўся да намеру Польшчы купіць 32 баявыя самалёты F-35. Ці на вашую думку, амэрыканскі кангрэс згодзіцца прадаць Польшчы гэтую сучасную тэхналёгію.
М. Блашчак: У гэтым пытаньня я спакойны. Я размаўляў пра гэта з кангрэсмэнамі, сэнатарамі, між іншым, старшынём сэнацкай камісіі па пытаньнях абароны. Мы далучымся да элітарнага кола дзяржаваў, які маюць гэтыя найлепшыя, самыя сучасныя самалёты. Іх наяўнасьць адпужвае патэнцыйнага ворага. Перавагай гэтых самалётаў зьяўляецца тое, што яны супрацоўнічаюць з іншай тэхнікай, напрыклад, з F-16, якія Польшча ўжо мае, таксама з ракетнымі пускавымі ўстаноўкамі Himers, дамову аб пакупцы якіх я падпісаў. Такім чынам гэта самая лепшая тэхніка, якая заменіць у Польшчы постсавецкія самалёты.
Усё ж у Польшчы паявіліся крытычныя галасы, што F-35 надзвычай дарагія самалёты. Ці вы разьдзяляеце гэтыя боязі?
М. Блашчак: Яны сапраўды найлепшыя, самыя сучасныя, сапраўды даражэйшыя, чым іншыя самалёты. Але гэта таксама нядбайнасьць папярэдніх урадаў. У 2008-2010 гадах з боку ЗША паявілася прапанова саўдзелу ў выпуску самалётаў F-35. Тагачасны міністар з «Грамадзянскай плятформы» адмовіўся. Калі б мы тады пагадзіліся, то сёньня Польшча мела б дадатковыя карысьці, зьвязаныя са збройнай прамысловасьцю. Цяпер ёсьць дзьве формы. Ёсьць восем краін, якія далучыліся да праграмы F-35, і чатыры дзяржавы, якія ўжо купілі гэтыя самалёты. Мы таксама купім найлепшыя, самыя сучасныя самалёты, якія рэальным чынам павялічаць баявую здольнасьць польскага войска, а ў выніку адпужаюць магчымага агрэсара.
Ці можна сказаць, што пасьля падпісаньня прэзыдэнтамі дэклярацыі і рашэньняў, прынятых вамі, польская тэрыторыя становіцца інтэгральнай часткай заходняй сыстэмай абароны ўсходняга флянгу НАТА і ЗША?
М. Блашчак: Несумнеўна, гэта ўзмацненьне патэнцыялу на ўсходнім флянгу НАТА. Прысутнасьць амэрыканскіх войскаў адпужвае агрэсараў, бо гэта самая магутная армія ў сьвеце. Да саміту НАТА ў Варшаве прысутнасьць амэрыканскіх войскаў была не акрэсьленая ў часе і колькасьці. Пасьля падпісанай прэзыдэнтамі дэклярацыі ёсьць канкрэтная лічба 4,5 тысяч жаўнераў з часу саміту плюс тысяча пасьля дэклярацыі. Гэта не зачыненая лічба, паколькі ў дакумэнце выразна напісана, што працягваюцца размовы пра павелічэньне супрацы. Я перакананы, што ў будучым гэтая колькасьць будзе яшчэ большай.

Дзякуй за размову.
Х.Остас/ав