Logo Polskiego Radia
Print

Полька, якая закончыла беларускую філялёгію: "Беларуская мова становіцца крутой"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.06.2019 16:47
  • Мова К. Лукашэвіч.mp3
На яе думку, перад беларускай мовай ёсьць добрыя пэрспэктывы.
foto: startidea.by

19 чэрвеня ў польскіх школах закончыўся навучальны год. Тысячы вучняў навучальных устаноў з радасьцю распачалі летнія вакацыі. 1 верасьня яны вернуцца за школьныя парты, а сёньня мы хацелі б распавесьці пра пэрспэктывы беларускамоўнай адукацыі ў Варшаве.

У польскай сталіцы пражываюць тысячы беларусаў, многія з іх заводзяць сям’ю, нараджаюць дзяцей. Усе дзеці ў Польшчы маюць абавязак вучыцца ад 7 году жыцьця да канца пачатковай школы. У сваю чаргу дзеці прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, у якіх ёсьць польскае грамадзянства, маюць права таксама вывучаць родную мову ў рамках публічнай сыстэмы адукацыі. Такое навучаньне зладжанае ў адной з польскіх пачатковых школ у Варшаве, дзе па суботах у трох узроставых групах вучыцца больш за 10 дзяцей – ад узросту дзіцячага садка да старэйшых клясаў пачатковай школы. Аднак для некаторых бацькоў раз у тыдзень – гэта мала, яны хацелі б аддаць сваіх дзяцей у такую школу, дзе яны маглі б вучыць беларускую мову, гісторыю і культуру на працягу тыдня. Дзеля перайманьня вопыту нядаўна быў зладжаны візыт у Беласток, дзе існуе прыватная школа, дзе выкладаецца беларуская мова.

Па словах Караліны Лукашэвіч, адной з арганізатаркі беларускамоўнага навучаньня ў Варшаве, перад беларускай мовай ёсьць добрыя пэрспэктывы.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт