Расейцы палохаюць Польшчу „чырвоным пратэстам”
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
31.05.2012 18:50
Расейскае міністэрства спорту й саюз заўзятараў не разумеюць польскага закона, які забараняе карыстацца савецкай сымболікай.
У прыватнасьці савецкім сьцягам зь сярпом і молатам, перадае карэспандэнт Польскага радыё ў Маскве.
Міністар спорту Віталь Мутко заявіў пра грунтоўны аналіз справы й скіраваньне афіцыйнага пратэсту.
Днямі намесьнік польскага амбасадара ў Маскве Яраслаў Ксёнжак падчас сустрэчы з журналістамі папярэдзіў, што за выкарыстаньне савецкай сымболікі ў Польшчы можна патрапіць за краты.
Лідар усерасейскай асацыяцыі заўзятараў Алаксандар Шпрыгін заявіў, што польскі закон абсурдны, а расейскія заўзятары інакш ставяцца да савецкіх сымбалаў, пад якімі іх бацькі й дзяды ваявалі з фашыстамі. Ён хоча заклікаць 50 тысяч расейцаў, якія зьбіраюцца ў Польшчу на матч паміж Польшчай і Расеяй, каб усе апрануліся ў чырвоныя футболкі зь сярпом і молатам.
У сваю чаргу міністар Мутко папярэдзіў Варшаву, што „палітычныя забароны”могуць спрычыніцца да непрадказальных наступстваў. Ён скрытыкаваў ня толькі польскія антысавецкія законы, але й прапанову зьмены гатэля для расейскай зборнай.
кр