Logo Polskiego Radia
Print

Адвакату Кавалеўскай забаронены выезд за мяжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2012 11:19
Адвакату Марыне Кавалеўскай, якая абараняла экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, забаранілі выязджаць зь Беларусі.
svaboda.orgsvaboda.org
Адвакату Марыне Кавалеўскай забаронены выезд за мяжу
Адвакату Марыне Кавалеўскай, якая абараняла экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, забаранілі выязджаць зь Беларусі.
Як сказала БелаПАН Марына Кавалеўская, 6 чэрвеня яна з мужам і сынам накіроўвалася ў Летуву праз аўтамабільны памежны пераход "Каменны Лог". "Памежнікі заявілі, што мне адмоўлена ў выезьдзе зь Беларусі й паставілі ў пашпарт адпаведны штамп. Ніякіх тлумачэньняў мне не далі", — адзначыла Кавалеўская.
"Я не зьяўляюся даўжніком, ніякіх грамадзянскіх іскаў у дачыненьні да мяне пададзена не было. Ва ўсякім разе я пра іх ня ведаю. Таму я зьвязваю адмову ў выезьдзе за мяжу выключна са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю й са спэцыфікай спраў, над якімі я працавала. Але я заўсёды працавала ў межах закона, таму забарона на выезд за мяжу па невядомай прычыне для мяне проста зьневажальная", — пракамэнтавала сытуацыю адвакат.
Прычыны забароны на выезд Марына Кавалеўская зьбіраецца высьветліць у аддзеле па грамадзянстве й міграцыі па месцы жыхарства ў Менску.


svaboda.org
svaboda.org

Як сказала БелаПАН Марына Кавалеўская, 6 чэрвеня яна з мужам і сынам накіроўвалася ў Летуву праз аўтамабільны памежны пераход "Каменны Лог".

"Памежнікі заявілі, што мне адмоўлена ў выезьдзе зь Беларусі й паставілі ў пашпарт адпаведны штамп. Ніякіх тлумачэньняў мне не далі", — адзначыла Кавалеўская.

"Я не зьяўляюся даўжніком, ніякіх грамадзянскіх іскаў у дачыненьні да мяне пададзена не было. Ва ўсякім разе я пра іх ня ведаю. Таму я зьвязваю адмову ў выезьдзе за мяжу выключна са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю й са спэцыфікай спраў, над якімі я працавала. Але я заўсёды працавала ў межах закона, таму забарона на выезд за мяжу па невядомай прычыне для мяне проста зьневажальная", — пракамэнтавала сытуацыю адвакат.

Прычыны забароны на выезд Марына Кавалеўская зьбіраецца высьветліць у аддзеле па грамадзянстве й міграцыі па месцы жыхарства ў Менску.

БелаПАН, ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт