Новы прэм'ер Грэцыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.06.2012 17:03
Ім стане лідар партыі “Новая дэмакратыя” Антоніс Самарас.
Wikipedia/Wladyslaw Sojka
Старшыня Нацыянальнага банку Грэцыі будзе прызначаны на пасаду міністра фінансаў. Паводле аналітыкаў, у Васіліса Рапанаса найбольшыя шанцы, каб увесьці плян ашчаднасьцей у ахопленай крызісам краіне. Ведамства фінансаў будзе стратэгічным у бліжэйшыя гады, падчас якіх Афіны будуць змагацца са зьмяншэньнем даўгоў. Паводле міжнародных пагадненьняў, падпісаных Грэцыяй, доўг павінен зьменшыцца зь цяперашніх 160% валавага ўнутранага прадукту да 120% у 2020 годзе.
Неўзабаве Грэцыя будзе мець новы ўрад, ужо ёсьць прэм’ер-міністар. Дзьве найбольшыя партыі, якія ў нядзелю выйгралі парлямэнцкія выбары, дасягнулі паразуменьне наконт кандыдата на пасаду кіраўніка Кабінэта міністраў. Ім стане лідар партыі “Новая дэмакратыя” Антоніс Самарас.
вс