Logo Polskiego Radia
Print

Moody's: фінансавая сытуацыя РБ рызыкоўная

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 12.07.2012 13:03
Паводле ацэнкі экспэртаў, рэйтынг дзяржаблігацый знаходзіцца на ўзроўні B3.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's канстатуе захаваньне высокіх рызыкаў у фінансавай галіне Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйным сайце агенцтва ў сувязі з публікацыяй штогадовай крэдытнай справаздачы па Беларусі.

Экспэрты агенцтва лічаць, што афіцыйныя валютныя рэзэрвы й штогадовыя валютныя паступленьні ў Беларусь застаюцца нізкімі ў адносінах да ўзроўню зьнешняга доўгу й абавязальніцтвамі па яго пагашэньні.

Значнае павелічэнне дзярждоўгу за апошнія некалькі гадоў аслабляюць крэдытаздольнасць урада Беларусі, лічыць міжнароднае рэйтынгавае агенцтва.

Акрамя таго, прыкладна 70% прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку банкаў, зьяўляюцца дзяржаўнымі, і любыя магчымыя іх страты ўяўляюць сабой умоўныя абавязальніцтвы ўрада, адзначаюць эксперты Moody's.

кр/БелаПАН.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт