Сёньня - Дзень Незалежнасьці Беларусі
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
27.07.2012 10:49
22 гады таму была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.
radyjo.net
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты важны дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці краіны.
Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце абвясьціла «поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх адносінах».
Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі краіны. 27 ліпеня было абвешчана Днём незалежнасьці Беларусі.
25 жніўня 1991 году Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены й дапаўненьні ў Канстытуцыю 1978 году. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 году.
Афіцыйныя ўлады адмянілі сьвята пасьля рэфэрэндуму 1996 году, на якім Аляксандар Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасьці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадзкасьць, як і раней, адзначае Дзень Незалежнасьці менавіта 27 ліпеня.
кр/charter 97