Беларусь ня выдасьць Бакіева
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.09.2012 14:04
Генпракуратура РБ адмовілася выдаць Кіргізіі брата экс-прэзыдэнта, які падазраецца ў забойствах.
Генеральная пракуратура Беларусі пакідае без задавальненьня запыт пракуратуры Кыргызскай Рэспублікі аб выдачы брата экс-прэзыдэнта гэтай краіны Жаныбека Бакіева. Паводле пракуратуры, беларускі бок мяркуе, што запыт аб выдачы можа быць зьвязаны зь пераследам Бакіева па палітычных прычынах, і таму Менск адмаўляецца выдаваць брата былога прэзыдэнта.
Аб’яўлены ў міжнародны вышук Жаныбек Бакіеў быў заўважаны й сфатаграфаваны ў цэнтры Менску ў другой палове жніўня з двума падазраванымі ў трайным забойстве.
Бакіева сфатаграфавалі каля кавярні «Грунвальд» на вуліцы Карла Маркса, каля адміністрацыі Лукашэнкі. Жаныбек Бакіеў абвінавачваецца пракуратурай Кыргызстану, у прыватнасьці, у забойствах.
вс