Перапахаваньне прэзыдэнта Р. Качароўскага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.11.2012 13:30
                    
                                 
                
                
                    Труна зь целам Рышарда Качароўскага была пахаваная ў крыпце Пантэона вялікіх палякаў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          З раніцы ў сьвятыні Боскага Провіду ў Варшаве праходзіла жалобная цырымонія перапахаваньня апошняга прэзыдэнтa Польшчы ў эміграцыі Рышардa Качароўскaга.
Жалобнае набажэнства ўзначаліў мітрапаліт варшаўскі кардынал Казімеж Ныч.
Труна зь целам Рышарда Качароўскага была пахаваная ў крыпце Пантэона вялікіх палякаў.
Апошні эміграцыйны прэзыдэнт Польшчы загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. У вініку памылковага апазнаньня, яго астанкі былі пахаваныя на гістарычных могілках Павонзкі ў Варшаве. Пасьля эксгумацыі й адпаведнай ідэнтыфікацыі цела прэзыдэнта было перапахаванае ў сьвятыні Боскага Провіду ў Варшаве.
аз