Нямеччына абмяжоўвае кантакты з Сырыяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.12.2012 18:58
                    
                                 
                
                
                    У лістападзе немцы прызналі сырыйскую Нацыянальную кааліцыю.
                
                
                    
                         pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         
 
pl.wikipedia.org
  МЗС Нямеччыны абвясьціў аб высылцы чатырох сырыйскіх дыпляматаў. Яны павінны пакінуць тэрыторыю Нямеччыны да чацьвярга.
Міністар Гіда Вэстэрвэле заявіў, што гэта выразны сыгнал аб зьвядзеньні  дыпляматычных адносінаў з рэжымам Башара Аль-Асада да абсалютнага мінімуму.
Нямеччына разьлічвае на тое, што сырыйская апазыцыя будзе замацоўвацца ды хутка будзе ў стане кіраваць краінай.
У сярэдзіне лістапада, міністэрства замежных спраў Нямеччыны выказала падтрымку сырыйскай Нацыянальнай кааліцыі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі апазыцыі.
Таксама Францыя й Вялікабрытанія прызналі кааліцыю ў якасьці адзінага законнага прадстаўніка сырыйцаў.
аз