Бэнэдыкт ХVI - камэнтатар “Financial Timesa”.
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.12.2012 17:51
Папа рымскі Бэнэдыкт ХVI стаў камэнтатарам прэстыжнай газэты “Financial Timesa”, праўда, толькі на адзін дзень.
fot. EPA/Jorge Nuńez
Папа рымскі Бэнэдыкт ХVI стаў камэнтатарам прэстыжнай газэты “Financial Timesa”, праўда, толькі на адзін дзень. Для брытанскай штодзёнкі пантыфік напісаў артыкул, у якім галоўнымі тэмамі зьяўляюцца крызыс і сьвяты Ражджаства. Прэс-служба Ватыкану паведаміла карэспандэнту Польскага радыё, што Бэнэдыкт ХVI напісаў тэкст па просьбе рэдакцыі брытанскай газэты. У прэс-службе Апостальскага пасаду паінфармавалі, што хоць гэта была й рэдкая просьба, то папа пазытыўна да яе аднёсься, бо стараецца выкарыстоўваць кожную нагоду, каб гаварыць пра Іісуса й рэлігію.
вс