Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі гурт Pawa выступіць у Беластоку

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 29.12.2012 12:06
Гурт Pawa возьме ўдзел у адным зь фінальных канцэртаў «Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі».

/



Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» — гэта самая буйная ў сьвеце штогадовая донарская музычная акцыя, якая праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Усе польскія тэлеканалы лічаць мерапрыемства падзеяй нумар адзін. Удзельнічаюць у ёй тысячы гуртоў з розных краінаў, якія выступаюць у розных закутках Польшчы. Усе грошы, сабраныя ў гэты дзень з дапамогай музыкаў ідуць на сыстэму аховы здароўя: на дапамогу старым і нямоглым, а таксама на лячэньне дзяцей.

У 2006 годзе ў акцыі ўзяў удзел гурт N.R.M. Сёлета запрашэньне атрымаў беларускі гурт Pawa, які сыграе супольны канцэрт разам з аўстрыйскім гуртом Kontrust і польскімі рок-зоркамі з гурту Kobranocka. Канцэрт у Беластоку на пляцы Касьцюшкі пройдзе, як і ў іншых польскіх мясьцінах, 13 студзеня 2013 г.

Летась на патрэбы хворых дзяцей і нямоглых старых удалося сабраць больш за 50 мільёнаў злотых, гэта каля 17 мільёнаў даляраў.

nn.by/«Тузін Гітоў»/ эб

Беларускі гурт Pawa выступіць у Беластоку

Гурт Pawa возьме ўдзел у адным зь фінальных канцэртаў «Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі».

«Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» — гэта самая буйная ў сьвеце штогадовая донарская музычная акцыя, якая праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Усе польскія тэлеканалы лічаць мерапрыемства падзеяй нумар адзін. Удзельнічаюць у ёй тысячы гуртоў з розных краінаў, jakija vystupajuć u roznych zakutkach Polszczy. Усе грошы, сабраныя ў гэты дзень з дапамогай музыкаў ідуць на сыстэму аховы здароўя: на дапамогу старым і нямоглым, а таксама на лячэньне дзяцей.

У 2006 годзе ў акцыі ўзяў удзел гурт N.R.M. Сёлета запрашэньне атрымаў biełaruski гурт Pawa, які сыграе супольны канцэрт разам з аўстрыйскім гуртом Kontrust і польскімі рок-зоркамі з гурту Kobranocka. Канцэрт у Беластоку на пляцы Касьцюшкі пройдзе, як і ў іншых польскіх мясьцінах, 13 студзеня 2013 г.

Летась на патрэбы хворых дзяцей і нямоглых старых удалося сабраць больш за 50 мільёнаў злотых, гэта каля 17 мільёнаў даляраў.

nn.by/«Тузін Гітоў»/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт