Logo Polskiego Radia
Print

Паляк намінаваны на Grammy

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.12.2012 13:26
Паляк Павал Сэнк апынуўся ў ліку намінаваных на музычную прэмію Grammy за 2012 год.

/

Узнагароду прызнае Фанаграфічная акадэмія ў Лос-Анджэлесе за лепшыя музычныя запісы. Прэмію Grammy супастаўляюць з кінапрэміяй „Оскар”, якая таксама ўручаецца ў Горадзе Анёлаў.

Павал Сэнк быў гукарэжысэрам падчас запісу дыска групы FAN.

Намінацыя была прысуджана ў двух катэгорыях: для запісу й за альбом года. 10 лютага адбудзецца абвяшчэньне вынікаў. Павал Сэнк зь нецярплівасьцю чакае на гэты момант.

П.Сэнк: Для мяне сама намінацыя ўжо перамога. Grammy дае вялікі прэстыж. Ня трэба шмат аб гэтым думаць, а чэрпаць карысьці з гэтай намінацыі. Файна было б атрымаць прэмію. Прыдзецца купіць касьцюм.

Павал Сэнк выехаў з Польшчы пасьля заканчэньня трэцяга кляса ліцэя. Вучыўся ў Бостане. Яго прафэсійная кар'ера пачалася ў Нью-Ёрку. Ён пісаў музыку для тэлевізійных фільмаў.

Павал ужо многія гады жыве ў Лос-Анджэлесе, дзе ён працуе з найлепшымі зоркамі поп-музыкі.

яс

tags: Grammy
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт