Зьявіўся яшчэ адзін вірус грыпу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.02.2013 11:14
Таксама значна вырасла колькасьць рэспіраторных захворваньняў у краіне.
Мэдыкі выявілі яшчэ адзін вірус грыпу, які цыркулюе ў Беларусі ў гэтым сэзоне.
"Вынікі вірусалягічных дасьледаваньняў у рамках кантрольнага й руціннага нагляду за грыпам дазваляюць казаць аб адначасовай цыркуляцыі вірусаў грыпу A(H1N1)pdm09 и А(H3N2)", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялёгіі й мікрабіялёгіі.
Там таксама паінфармавалі, што "паводле статыстычных дадзеных ўзровень рэспіраторных захворваньняў у краіне на мінулым тыдні працягваў расьці". У дасьледаваных клінічных узорах частата выяўленьня вірусаў грыпу ўзрасла й склала 38%, адзначылі мікрабіёлягі.
Спасылаючыся на Эўрабюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у цэнтры паведамілі, што генэтычная характарыстыка вірусаў грыпу, якія цыркулююць у эўрапейскім рэгіёне, сьведчыць аб тым, што выкарыстаныя ў бягучым сэзоне для прафіляктыкі грыпу вакцыны ім адпавядаюць.
паводле Інтэрфаксу/ав