Палякі страхуюцца ад мэтэарытаў?
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.02.2013 11:57
Экспэрт: мэтэарыты, якія ў пятніцу ўпалі на Расею, могуць павялічыць попыт на такую прапанову.
Фірмы хутка рэагуюць на новыя патрэбы, а мэтэарыты, якія ў пятніцу ўпалі на Расею, могуць павялічыць попыт на такую прапанову - сказаў Польскаму радыё Аляксандар Дашэўскі зь бюро Амбудсмэна застрахаваных.
Экспэрты падкрэсьліваюць, што ўжо цяпер у многіх краінах існуюць магчымасьці нетыповых страховак. Акторы й мадэлі страхуюць грудзі, ногі й ягадзіцы. У сваю чаргу хірургі й піяністы страхуюцца ад трывалай кантузіі далоняў.
Іншым прыкладам страхавых прапановаў за акіянам зьяўляюцца кантакты зь незямной цывілізацыяй. Штогод у ЗША дзясяткі тысяч чалавек купляюць такую страхоўку – дадае Аляксандар Дашэўскі.
Ён мяркуе, што калі й зьявіцца магчымасьць застрахавацца ад пашкоджаньняў ад мэтэарытаў, то такая прапанова ня будзе дарагой, паколькі зьява вельмі рэдкая.
ав