Касьцёл бяз Папы Рымcкага
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.02.2013 20:02
Бэнэдыкт XVI завершыў сваю місію.
Papież Benedykt XVIfot. PAP/EPA/Maurizio Brambatti
Сёньня сьвет стаў сьведкам першай за сямсот гадоў гістарычнай падзеі: Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI перастаў быць галавой Каталіцкага касьцёла й выйшаў на пэнсію.
Сёньня Бэнэдыкт XVI апоўдні правёў кароткую сустрэчу з кардыналамі, а пазьней выляцеў на верталёце ў папскую рэзыдэнцыю ў Кастэль Гандольфа, дзе ў апошні раз сустрэўся зь вернікамі.
У панядзелак у Ватыкане адбудзецца першая перад канклявэ сустрэча кардыналаў, якія абмяркуюць пытаньні, зьвязаныя з працэдурай выбару новага папы. Плянуецца, што канклявэ (сустрэча кардыналаў для выбару новага Папы) пачнецца 10 сакавіка.
вс