Logo Polskiego Radia
Print

Стары трактар Ursus C360 надалей лідаруе ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2013 08:30
Карыстальнікі характарызуюць трактар двума словамі: танны й просты.

/

Польскія трактары „Ursus” надалей лідаруюць на польскім сельскагаспадарчым рынку. Паводле дадзеных апытаньня, праведзенага парталам Otomoto.pl, мадэль C360 зьяўляецца самай папулярнай сярод польскіх фэрмэраў. Прыхільнікаў трактара не палохае нават дата яго вытворчасьці.

Фэрмэры лічаць, што C360 зьяўляецца вельмі практычнай мадэльлю, у прыватнасьці таму, што ён спажывае мала паліва. Акрамя таго, у выпадку тэхнічных праблемаў рамонт трактара вельмі просты. І таму карыстальнікі характарызуюць трактар двума словамі: танны й просты.

Агулам цягам сваёй дзейнасьці Варшаўскі трактарны завод „Ursus” выпусьціў амаль 290 тысячаў адзінак трактароў. Вытворчасьць мадэлі C360 была спынена 20 гадоў таму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт