Logo Polskiego Radia
Print

У Рыме не хапае пяці кардыналаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2013 17:37
Дата канклавa надалей нявырашаная.
fot. Polskie Radio

Толькі пяць кардыналаў-выбаршчыкаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбары пераемніка Бэнэдыкта XVI, не зьявіліся яшчэ ў Ватыкане.

Гэткая інфармацыя прагучала на заканчэньне сёньняшняй ранішняй сэсіі Калегіі кардыналаў, якая займаецца падрыхтоўкай да выбараў новага Папы Рымскага.

У сёньняшняй сустрэчы ўдзельнічалі агулам 148 кардыналаў, то бок тыя, каму яшчэ ня споўнілaся 80 гадоў і якія прымаць удзел у канклавa, ды старэйшых, якія прыехалі ў Рым. Але дата канклавa пакуль так і нявырашаная.

На заканчэньне паседжаньня яго ўдзельнікі адправілі Бэнэдыкту XVI тэлеграму, у якой падзякавалі за яго пантыфікат.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт