Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік польскага МЗС сустрэўся з Саньнікавым і Халіп

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2013 09:29
Ці Эўрапейскі дэмакратычны фонд дапаможа Беларусі?

/

Ацэнка сытуацыі ў Беларусі, у тым ліку сытуацыі беларускай апазыцыі, была тэмай размовы кіраўніка польскага Ведамства замежных справаў Радаслава Сікорскага з Андрэем Саньнікавым і яго жонкай Ірынай Халіп. Сустрэча адбылася 6 сакавіка ў Варшаве.

У ходзе сустрэчы Андрэй Саньнікаў заклікаў краіны Захаду прадпрыняць адпаведныя меры з мэтай вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі.

Кіраўнік польскай дыпляматыі запэўніў, што Польшча падтрымлівае працэс дэмакратызацыі Беларусі й выказаў упэўненасьць, што новым эфэктыўным інструмэнтам падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці будзе нядаўна створаны Эўрапейскі дэмакратычны фонд (рэд. адна з асноўных польскіх ініцыятываў у Эўразьвязе), - чытаем на афіцыйнай старонцы польскага МЗС.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў прыехаў у Варшаву зь Вялікабрытаніі, дзе ён атрымаў палітычны прытулак. Ягоная жонка, журналістка расейскай „Новой газеты” Ірына Халіп - зь Беларусі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт