Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт РФ прадаўжае сьледзтва да 10 ліпеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2013 08:50
Пра гэта паведаміў Генпракурор Польшчы пасьля заканчэньня перамоваў у Маскве.

/

Генэральны пракурор Польшчы паведаміў, што Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі прадоўжыў да 10 ліпеня расьсьледаваньне па справе прычынаў авіякатастрофы польская ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Да гэтага часу расейскія сьледчыя абяцалі канчаткова завершыць усе працэсуальныя працэдуры.

Між іншым пра гэта Анджэй Сэрэмэт размаўляў у Маскве зь кіраўніком Сьледчага камітэта РФ Аляксандрам Бастрыкінам.

Генпракурор Польшчы паведаміў таксама, што падчас перамоваў у Маскве ён не дабіўся ніякіх зьменаў у пазыцыі Расеі па справе вяртаньня, як бартавых самапісцаў, так і абломкаў польскага Ту-154М.

Анджэй Сэрэмэт прапанаваў, каб Расея вярнула Польшчы абломкі самалёта й бартавыя самапісцы, у замен за доступ да іх паводле прынцыпаў, якімі цяпер карыстаюцца польскія пракуроры.

Прадстаўнікі Сьледчага камітэта запэўнілі, што гэта цікавая прапанова, якую яны разгледзяць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт