Logo Polskiego Radia
Print

Л. Кавалёва атрымала чарговыя адпіскі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2013 15:02
Любоў Кавалёва: Дзяржорганы ня хочуць браць на сябе адказнасьць за забойства сына.

Маці пакаранага за саўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва атрымала адказы з Камітэта дзяржаўнай бясьпекі, Вярхоўнага суда й дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС на заявы з просьбай паведаміць, які орган выканаў сьмяротны прысуд у дачыненьні да яе сына.

Як сказала БелаПАН Любоў Кавалёва, КДБ "адправіў яе ў суд", Вярхоўны суд заявіў, што гэта пытаньне не ўваходзіць у яго кампэтэнцыю, а ДВП МУС спаслаўся на арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса. Ён вызначае, што цела для пахаваньня не выдаецца, аб месцы пахаваньня не паведамляецца.

"Яны ня хочуць браць на сябе адказнасьць за забойства", - заявіла агенцтву Любоў Кавалёва. Атрыманыя зь дзяржорганаў тлумачэньні яна мае намер абскардзіць.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт