Саньнікаў раскрытыкаваў «Больш Эўропы для Беларусі»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.04.2013 08:39
Паводел яго, Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч прапануюць легітымізацыю беларускай улады.
Andrej Sannikaufot. Włodzimierz Pac, Polskie Radio
Лідар «Эўрапейскай Беларусі» запрапанаваў свой плян вызваленьня палітвязьняў, якія «зьяўляюцца ўсяго прыкрай перашкодай на шляху да аднаўленьня папярэдніх стасункаў». «Цалкам відавочна, што сёньня ў Эўропе зноў спрабуюць вярнуцца да ня раз выпрабаванага й і ня раз правальнага сцэнара дыялёгу з дыктатарам. Некаторыя эўрапейскія палітыкі й чыноўнікі ЭЗ «моцна стаміліся» адстойваць свае жа прынцыпы свабоды, дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі», - заявіў Саньнікаў.
Палітык адзначыў, што вядуцца гульні са сьпісамі палітзьняволеных, у якія ўцягнуліся таксама беларускія праваабарончыя арганізацыі.
Як адзначае Саньнікаў, заява лідараў Руху «За свабоду», кампаніі «Гавары праўду» й партыі БНФ зроблена невыпадкова.
«У Брусэлі адбудзецца стратэгічнае пасяджэньне па Беларусі. Рашэньне аб аднаўленьні дыялёгу з дыктатарам некаторымі эрачыноўнікамі ўжо падрыхтаваныя. Патрэбен «голас грамадзкасьці» зь Беларусі. І гэты голас не прымусіў сябе чакаць у выглядзе заявы трох аб неабходнасьці ўзнаўленьня «поўнамаштабнага дыялёгу» з дыктатарам», - адзначыў Саньнікаў.
Паводле яго слоў, ні «Эўрапейскую Беларусь», ні яе непасрэдных саюзнікаў на гэтую сустрэчу не запрашалі й зрабілі ўсё, каб іх там не было».
Паколькі сёньня «Эўрапейскай Беларусі» у Брусэлі ня будзе, Андрэй Саньнікаў зрабіў «сустрэчную прапанову» Эўразвязу: «Запатрабуеце неадкладнага вызваленьня ўсіх 13-ці палітвязьняў і да іх вызваленьня спыніце ўсе адносіны з дыктатурай, прыпыніце гандаль нафтапрадуктамі й імпарт калійных угнаеньняў, замарозьце банкаўскія рахункі, не прымайце эмісараў дыктатуры й не адпраўляйце сваіх. Паверце, гэта спрацуе, калі вы сапраўды хочаце дапамагчы вызваленьню палітвязьняў».
паводле Хартыі/ав