Logo Polskiego Radia
Print

Ствараецца Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.04.2013 17:18
Сваю дзейнасьць Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз пачне 1 ліпеня 2013 г.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз. Ён утвараецца на базе экспэртных падразьдзяленьняў органаў унутраных спраў, органаў і падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, Узброеных сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Дзяржаўнай службы мэдыцынскіх судовых экспэртыз. Сваю дзейнасьць Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз пачне 1 ліпеня 2013 г.
Аляксандар Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім Андрэй Швед вызвалены ад пасады першага намесьніка старшыні Сьледчага камітэта Беларусі й прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт