„Боінг” узнаўляе выпуск самалётаў „Dreamliner”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.05.2013 15:56
Дэфэкты ў акумулятарах былі ліквідаваныя. Уведзеныя новыя забесьпячэньні.
PAP/EPA/IMRE FOLDI
PAP/EPA/IMRE FOLDI
Канцэрн „Боінг” аднаўляе пастаўкі пасажырскіх самалётаў тыпу „Dreamliner”.
Некалькі месяцаў таму рэйсы й пастаўкі гэтых машын былі прыпыненыя з-за няспраўнасьці акумулятараў.
Цяпер прадстаўнікі канцэрну паведамілі , што першы самалёт быў дастаўлены японскім авіялініям „All Nippon”. Гэты перавозчык павінен аднавіць палёты ляйнэраў „Dreamliner” цягам двух бліжэйшых тыдняў. Паводле прадстаўнікоў канцэрну, дэфэктныя акумулятары былі адрамантаваныя, а ў новых машынах яны ўжо лепш забясьпечаныя
„Мы павялічылі колькасьць забесьпячэньняў, таму, незалежна ад таго, што было прычынай іх аварыі, цяпер праблемаў ужо ня будзе, " – сказаў віцэ-старшыня „Боінга” Майк Сынэт.
Нагадваем, у студзені былі прыпыненыя палёты 50 машын тыпу „Dreamliner”. Некаторыя авіякампаніі ўжо аднавілі іх палёты. Канцэрн „Боінг” заявіў, што ў адпаведнасьці з плянам у гэтым годзе выпусьціць яшчэ 60 такіх машын.
аз