Logo Polskiego Radia
Print

Менск не зьбіраецца выдаваць Кыргызстану Бакіева

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2013 13:56
У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, грамадзяне краіны не выдаюцца іншым дзяржавам.

Менск не зьбіраецца выдаваць Кыргызстану Бакіева, бо ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, грамадзяне краіны не выдаюцца іншым дзяржавам.
Пра гэта паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на ананімнага прадстаўніка праваахоўных органаў Беларусі. Раней СМІ са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы інфармавалі, што Менск пагадзіўся на перамовы пра экстрадыцыю Курманбека Бакіева й яго малодшага брата Жаныша.
Нагадаем, што ад красавіка 2010 года Бакіеў пасяліўся ў Беларусі й атрымаў беларускае грамадзянства.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт