Францыя: затрымалі ісьляміста, які параніў жаўнера
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.05.2013 09:17
Злачынцу 22 гады й ён зьяўляецца прыхільнікам радыкальнага ісьляму.
Француская паліцыя затрымала мужчыну, які напаў на жаўнера й нажом перарэзаў яго горла. Паводле AFP, злачынцу 22 гады й ён зьяўляецца прыхільнікам радыкальнага ісьляму.
Мужчына быў затрыманы ў Івэліне на захад ад Парыжу. На выходных францускія СМІ пісалі, што атакуючым быў барадаты 30-годак паўночнаафрыканскага паходжаньня.
Цяпер жыцьцю жаўнера, якому перарэзалі горла, нічога не пагражае.
ав