Logo Polskiego Radia
Print

Вяртаецца пытаньне рытуальнага ўбою ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.07.2013 17:19
Сёньня супраць яго забароны пратэставалі фэрмэры й прадстаўнікі мясной галіны.
tvp.info
tvp.info

tvp.info
tvp.info

Сёньня перад будынкам польскага Сэйму пратэставалі некалькі сотняў фэрмэраў і прадстаўнікоў мясной прамысловасьці, якія патрабуюць тэрміновай адмены забароны рытуальнага ўбою ў Польшчы.

Нагадваем, рытуальны ўбой у Польшчы забаронены з пачатку года. Яго забаранілі, паколькі на тэму існуючых правілаў свае засьцярогі выказваў Канстытуцыйны суд.

Цяпер урад хоча зноў дазволіць такі від убою ў краіне, супраць чаго выступаюць абаронцы правоў жывёл. У пятніцу дэпутаты павінны галасаваць па праекце ўрада па гэтым пытаньні.

Як пераконвалі сёньня фэрмэры й прадстаўнікі мясной галіны, працяг забароны гэта для іх сур’ёзная пагроза банкруцтва.

У сваю чаргу заўтра перад будынкам Сэйму будуць дэманстраваць актывісты з арганізацыяў па абароне правоў жывёл, якія настойваюць на працяг забароны рытуальнага ўбою.

Рытуальны ўбой азначае, што жывёлу забіваюць без папярэдняга аглушэньня, у выніку чаго яна значна даўжэй церпіць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт