Пракуратура выдала ордэр на арышт Мухамэда Мурсі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.07.2013 11:47
Экс-прэзыдэнт Эгіпту падазраецца, між іншым, у супрацы з палестынскім ХАМАСам.
foto: PAP/EPA/JUSTIN LANE
foto: PAP/EPA/JUSTIN LANE
Пракуратура ў Эгіпце выдала дазвол на арышт былога прэзыдэнта Мухамэда Мурсі, - пра гэта паведаміла афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва МЕНА.
Зьвергнуты 3 ліпеня ў выніку вайсковага перавароту, кіраўнік Эгіпту падазраецца ў супрацоўніцтве з палестынскім ХАМАСам. Справа тычыцца яго ўцёкаў з турмы на пачатку 2011 года падчас паўстаньня супраць тагачаснага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Паводле абвінавачаньня, Мурсі ўдзельнічаў у забойстве зьняволеных турэмных афіцэраў і жаўнераў, а таксама ў выкраданьнях.
Пракуратура выдала ордэр на арышт Мурсі тэрмінам на 15 сутак, на працягу якіх яго будуць дапытваць. З 3 ліпеня былы прэзыдэнт Эгіпту ўтрымліваецца ў невядомым месцы.
Супраць рашэньня пракуратуры пратэставала партыя экс-прэзыдэнта „Браты-мусульмане”.
аз