Сутыкненьні на вуліцах Бэлфаста
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.08.2013 16:00
                    
                                 
                
                
                    Начныя беспарадкі ахапілі ўвесь цэнтр горада. Ёсьць параненыя.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          56 параненых паліцыянтаў - гэта вынік начных сутыкненьняў у Бэлфасьце.
Падчас параду рэспубліканцы, якія выступаюць за незалежнасьць Ольстэра, сутыкнуліся з прыхільнікамі брытанскай улады.
Беспарадкі ахапілі ўвесь цэнтaр горада. Удзельнікі сутыкненьняў закідалі паліцыянтаў камянямі й палкамі.
Сакратар брытанскага ўрада па справах Паўночнай Ірляндыі Тэрэза Вільерс назвала беспарадкі сорамам. „Пасьля посьпеху, якім сёлета была арганізацыя саміту Вялікай дваццаткі, сутыкненьні на вуліцах - гэта крок назад”, - падсумавала палітык.
аз