Расейцы хочуць канфіскаваць судна „Greenpeace”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2013 12:25
Больш за 20 актывістаў арганізацыі ў арышце чакае працэсу па абвінавачваньні ў пірацтве.
Расейскія сьледчыя разглядаюць магчымасьць канфіскацыі судна арганізацыі „Greenpeace”. „Arctic Sunrise” было затрымана ў Баранцавым моры, недалёка ад буравой плятформы кампаніі „Газпром”. На яго борце знаходзіліся 30 чалавек, у тым ліку паляк Томаш Дземяньчук.
Ужо ўчора суд у Мурманску вырашыў аб арышце Дземяньчука і 21 актывіста экалягічнай арганізацыі тэрмінам на два месяцы. За кратамі яны будуць чакаць працэсу па абвінавачваньні ў пірацтве.
Апрача таго 8 іншых чальцоў экіпажа „Arctic Sunrise” правядзе ў турме 72 гадзіны.
Адвакат польскага актывіста мае намер абскардзіць рашэньне суда Мурманска.
Між тым, расейскія сьледчыя разглядаюць таксама магчымасьць канфіскацыі судна, якім эколягі прыплылі ў раён буравой плятформы. У гэтым выпадку пратэстуе дыпляматычная служба Нідэрляндаў, пад сьцягам якіх плавае затрыманая адзінка.
Нагадваем, актывісты з „Greenpeace” пратэстуюць супраць эксплюатацыі буравой плятформы „Приразломная”, сьцьвярджаючы, што любая ўцечка нафты прывядзе да забруджаньня Арктыкі.
аз