Тэндэры ў Польшчы пад пагрозай карупцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.10.2013 17:29
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным па замове Эўракамісіі. 
                
                
                    
                         Flickr/c.hug
Flickr/c.hug
                     
                
                
                
               
                
                          Нават у 23% дзяржаўных тэндэраў у Польшчы можа існаваць рызыка карупцыі. Аб гэтым сьведчыць апошні даклад, падрыхтаваны па замове Эўракамісіі кансалтынгавай фірмай PwC.
Найбольш распаўсюджанай формай злоўжываньняў зьяўляецца  нелегальная дамова наконт цаны прадукцыі (больш за 50%) і хабарніцтва. Каб абмежаваць маштаб махлярства, экспэрты раяць унесьці зьмены ў тэндэрныя працэдуры, павысіць іх празрыстасьць і кампэтэнтнасьць асобаў, адказных за маніторынг кантрактаў.
Паводле ацэнак, у ад 19% да 23% тэндэраў у Польшчы можа існаваць рызыка карупцыі. Нашмат лепш выглядае сытуацыя, напрыклад, у Нідэрляндах, дзе гэты паказьнік складае толькі 1%. У Францыі - 2-3%. У сваю чаргу найгорш у гэтым пытаньні выглядае Гішпанія - ад 34 да 41%.
Згодна з вынікамі дасьледаваньня, рызыка карупцыі значна ўзрастае, калі скарачаецца пэрыяд, у які падрадчыкі павінны прадставіць свае тэндэрныя заяўкі.
аз