Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.10.2013 08:11
                    
                                 
                
                
                    Пухнатага наркакур’ера злавілі, лёс жывёлы невядомы. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму. Пухнатага наркакур’ера злавілі, лёс жывёлы невядомы. Ахоўнікі западозрылі ката ў той момант, калі ён праходзіў у турму празь дзірку ў плоце. На шыі ён меў яркі фіялетавы аброжак. Як потым высьветлілася, на аброжцы былі прымацаваныя два пакецікі з марыхуанай.
Кіраўніцтва турмы заявіла, што ката выкарыстоўваў нехта з жыхароў суседняй вёскі. Выпадкі з затрыманьнямі “вусатых кур’ераў” здараліся й раней: у расейскай Рэспубліцы Комі ў чэрвені таксама затрымалі ката з забароненымі прадметамі, якія ён нёс у папраўчую калёнію. А ў Бразыліі раней злавілі ката, які спрабаваў пранесьці ў турму бурыльныя сьвердлы, напільнікі, мабільны тэлефон з сілкавальнай прыладай і навушнікі. 
BBC/эўрарадыё/вс