Профіль Папы на Twitter чытаюць 10 млн. карыстальнікаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.10.2013 16:10
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта пантыфік даведаўся нядаўна й быў вельмі зьдзіўлены. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         За профілем Папы Рымскага Францішка ў сацыяльнай сетцы “Twitter” сочыць больш за 10 млн. чалавек. Пра гэта пантыфік даведаўся нядаўна й быў вельмі зьдзіўлены. Пры гэтым ён пакінуў на профілі тэкст: “Дарагія чытачы! Вас ужо больш за 10 млн. Ад усяго сэрца дзякую й прашу за мяне маліцца”. 
Профіль на партале “Twitter” адкрыў Бэнэдыкт XVI, новы Папа працягнуў яго весьці. Прычым пасьля выбару Францішка пантыфікам колькасьць карыстальнікаў, якія сочаць за папскім профілем, павялічылася ў некалькі разоў. 
Профіль @pontifex даступны на дзевяці мовах: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, францускай, нямецкай, партугальскай, арабскай, польскай ды па лаціне. Найбольшая колькасьць чытачоў - гішпанцы (4 млн. чалавек), на другім месцы – брытанцы (3 млн.), а на трэцім – італьянцы (каля 1 млн.).
вс