Logo Polskiego Radia
Print

Урад Украіны гатовы адвезьці мітынгоўцаў дадому бясплатна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2013 10:37
Урад гатовы разгледзець пытаньне выдзяленьня неабходных сродкаў на вяртаньне дадому мітынгоўцаў, якія ня могуць выехаць з Кіева.
news.liga.net

Урад гатовы разгледзець пытаньне выдзяленьня неабходных сродкаў на вяртаньне дадому мітынгоўцаў, якія ня могуць выехаць з Кіева з-за адсутнасьці грошай. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў у інтэрвію замежным СМІ. «Я хацеў бы вядома зьвярнуцца да нашых удзельнікаў вулічных акцый: у мяне ёсьць такія сыгналы, што людзі ня могуць зьехаць дадому. Напрыклад, прывезьлі іх у Кіеў, а грошай вярнуцца назад яны ня маюць. Мы гатовыя вылучыць пэўныя сродкі й дапамагчы ўсім тым, хто хоча паехаць дадому, вярнуцца ў свае сем'і, працягнуць працу, калі яны вучацца — працягнуць навучаньне. Урад гатовы разгледзець гэтыя пытаньні й вылучыць неабходныя сродкі», — сказаў Азараў. Ён адзначыў, што ўрад вырашыць, куды можна будзе падаваць адпаведныя заявы. Азараў таксама дадаў, што караць студэнтаў — удзельнікаў Майдану, ніхто ня будзе: «Хай спакойна вяртаюцца да навучаньня».

unian/nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт