Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі: бачнае набліжэньне пазыцыяў па справе Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2014 12:49
Украіна была асноўнай тэмай Канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне.
Radosław SikorskiRadosław SikorskiРАР

Заўважаецца набліжэньне пазыцыяў Варшавы, Бэрліна й Масквы па справе сытуацыі ва Ўкраіне, лічыць міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

На гэтую тэму кіраўнік польскай дыпляматыі размаўляў учора ў Мюнхэне зь міністрамі замежных спраў Нямеччыны й Расеі.

Паводле Сікорскага, бакі абмеркавалі пытаньне, якія міжнародныя інстытуты могуць дапамагчы ўкраінцам ва ўрэгуляваньні канфлікту. Кіраўнік МЗС зазначыў, што па гэтаму пытаньню дасягнута падобная пазыцыя.

Сікорскі аднак не хацеў паясьніць, пра якія ўстановы конкрэтна ідзе гаворка.
Польскі міністар чарговы раз заклікаў абодва бакі ўкраінскага канфлікту не выкарыстоўваць сілы й рашуча асудзіў любыя праявы экстрэмізму

Сытуацыя ва Ўкраіне была адной з асноўных тэмаў Канфэрэнцыі па бясьпецы, якая прайшла ў Мюнхэне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт