„Беркут” страляе па дэманстрантах польскімі кулямі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2014 17:25
Атрады „Беркуту” карыстаюцца таксама патронамі, вырабленымі ў ЗША, Чэхіі й Францыі.
Паводле прэм’ер-міністра Дональда Туска, калі інфармацыя пра чарговыя сьмяротныя ахвяры сутыкненьняў у Кіеве пацьвердзіцца, то працэс пошуку палітычнага кампрамісу значна ўскладніцца.
Кіраўнік польскага ўраду пракамэнтараваў таксама паведамленьні пра тое, што „Беркут” страляе па дэманстрантах польскімі кулямі.
Дональд Туск: Задача такіх фірмаў як „FAM-PIONKI” - вытворчаць і продаж добрага прадукту. Таму ў сытуацыі адсутнасьці эмбарга я напэўна ня буду прымушаць ніякую польскую фірму да абмежаваньняў.
Нагадваем, паводле ўкраінскіх СМІ, атрады „Беркуту” карыстаюцца таксама патронамі, вырабленымі ў ЗША, Чэхіі й Францыі.
аз