Logo Polskiego Radia
Print

Віктар - ты не прызыдэнт! Не дачакаецеся!

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.02.2014 16:50
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за адстаўку прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Четвертый президент Украины Виктор ЯнуковичЧетвертый президент Украины Виктор Януковичkmu.gov.ua

Той заявіў, што рашэньні Рады незаконныя.

Ва Ўкраіне працягваецца палітычны крызыс, а бакі не зьбіраюцца саступаць. Выглядае на тое, што пятнічныя дамоўленасьці больш ня дзейнічаюць.

Вярхоўная Рада прагаласавала за адстаўку з пасады прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Дэпутаты прызначылі новыя выбары на 25-га траўня. Паводле словаў старшыні парлямэнту Аляксандра Турчынава, дэпутаты прызначылі датэрміновыя выбары ў сувязі з тым, што прэзыдэнт прыпыніў выкананьне сваіх абавязкаў. За адстаўку Януковіча прагаласавалі 328 дэпутатаў, то бок канстытуцыйная бальшыня.

Пасьля гэтага рашэньня актывізаваўся Віктар Януковіч. З учорашняга вечара невядома было ягонае месцазнаходжаньня. Януковіч выступіў са зваротам у эфіры мясцовай харкаўскай тэлевізіі “Тэлеканал 112”. Ён назваў усе рашэньні Вярхоўнай Рады незаконнымі. “Усё, што цяпер адбываецца ў парлямэнце – гэта бандыдтызм”, падкрэсьліў Януковіч. Ён дадаў, што ў адстаўку не зьбіраецца, а падзеі ў Кіеве назваў дзяржаўным пераваротам.

Не пацьвердзілася пакуль інфармацыя пра вызваленьне Юліі Цімашэнкі. Кіраўніцтва харкаўскай калёніі, дзе знаходзіцца былая прэм'ер-міністар, заявіла, што чакае афіцыйнага дакумэнту з Кіева, на падставе якога Цімашэнка зможа выйсьці на свабоду.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт