Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве прыкрылі НТВ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.03.2014 11:21
Такое рашэньне прынята ў сувязі з паказам каналам прапагандысцкай праграмы пра савецкую агрэсію 13 студзеня 1991 года.

/

Віленскі акруговы адміністрацыйны суд у пятніцу задаволіў просьбу Летувіскай камісіі па радыё й тэлебачаньні абмежаваць на тры месяцы трансьляцыі тэлеканала НТВ Мир Lithuania.
Такое рашэньне прынята ў сувязі з паказам каналам прапагандысцкай праграмы пра савецкую агрэсію 13 студзеня 1991 года.
Раней Летувіская камісія па радыё і тэлебачаньні з-за паказанага дакумэнтальнага фільма з прапагандысцкім зьместам «Прысуджаныя. Пастка для групы «Альфа», у якім былі прадстаўленыя скажоныя ацэнкі падзеяў 13 студзеня 1991 года ў Вільні, прапанавала суду на 3 месяцы прыпыніць рэтрансляцыю канала НТВ Мир.

Такое рашэньне камісія прыняла адзінагалосна, паведамляе партал "Дэлфі".

nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт