Logo Polskiego Radia
Print

Дзень Канстытуцыі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.05.2014 09:50
Сёньня ва ўсёй Польшчы праходзяць урачыстасьці з нагоды сьвята Канстытуцыі 3 траўня.


Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай для многіх стала зразумела – трэба нешта мяняць, каб уцячы ад кіпцюроў расейскага арла. Разумеў гэта і кароль, чакаючы зручнага моманту. І такі момант надарыўся у 1788 годзе: у Варшаве склікаўся вальны сойм, што пазней будзе названы “Вялікім”, бо працягваўся цэлыя чатыры гады. 3 траўня 1791 года, пры няпоўным складзе паслоў, была абвешчаная Канстытуцыя...

Сёньня ва ўсёй Польшчы праходзяць урачыстасьці з нагоды сьвята Канстытуцыі 3 траўня. У Варшаве цэнтральнае сьвяткаваньне адбываецца на пляцы Пілсудзкага, дзе, м.ін. прайшла ганаровая зьмена варты ля Магілы невядомага жаўнера.

У адзначэньні 223 гадавіны ўхваленьня другой у сьвеце (пасьля амэрыканскай) і першай у Эўропе Канстытуцыі бяруць удзел найвышэйшыя прадстаўнікі дзяржаўнае ўлады, войска, мясцовых вораганаў самакіраваньня, грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, а таксама вэтэраны й моладзь.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт