Logo Polskiego Radia
Print

5% выбаршчыкаў ня змогуць удзельнічаць у выбарах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2014 17:11
Прычына - параліч выбарчых участкаў ва ўсходняй Украіне.

Каля 5% украінскіх выбаршчыкаў ня змогуць прыняць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Гаворка ідзе пра частку жыхароў Данецкай і Луганскай абласьцей. Камітэт выбаршчыкаў Украіны, які займаецца назіраньнем за падрыхтоўкай да выбараў, паведаміў, што галасаваньне можа не адбыцца ў 21 з 34 выбарчых акругаў. Працу выбарчых камісіяў на ўсходзе Ўкраіны паралізуюць узброеныя прарасейскія сэпаратысты.

Праблемай па ўсёй краіне зьяўляецца таксама выхад з выбарчых камісій прадстаўнікоў тых кандыдатаў, якія адмовіліся балятавацца на выбарах. Гэта можа ўскладніць працу й прычыніцца да ўзьнікненьня чэргаў ля выбарчых участкаў.

Цэнтральная выбарчая камісія й Служба бясьпекі паведамілі таксама, што ў кампутарнай сыстэме ЦВК быў выяўлены вірус, які можа цалкам паралізаваць галасаваньне й прывесьці да ануляваньня яго вынікаў.

Украінскія ўлады вельмі зацікаўленыя ў тым, каб выбары адбыліся, паколькі адсутнасьць прэзыдэнта не дазваляе падпісаць шэрагу пагадненьняў і прымаць пэўных рашэньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт