Logo Polskiego Radia
Print

Склад новага ўраду Польшчы стане вядомы ў пятніцу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2014 10:43
Сёньня зь ім пазнаёміцца прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

У бліжэйшую пятніцу стане вядомы склад новага польскага ўраду, які ўзначаліць Эва Копач - цяперашні сьпікер польскага Сэйму.

У сваю чаргу сёньня з прозьвішчамі асобаў, якія ўвойдуць у склад новай Рады міністраў, пазнаёміцца прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Афіцыйна новы польскі ўрад будзе прызначаны ў панядзелак, 22 верасьня. Тады таксама Эва Копач адмовіцца ад сваёй пасады ў Сэйме. Да моманту прызначэньня новага сьпікера гэтую функцыю будзе выконваць старэйшы сьпікер Ежы Вэндэрліх.

Цырымонія прызначэньня новага прэм’ер-міністра заплянаваная на 1 катрычніка. У гэты дзень Эва Копач выступіць таксама са сваёй праграмнай прамовай.

Нагадаем, зьмены ў польскім урадзе зьвязаныя з выбарам цяперашняга прэм’ера Дональда Туска на пасаду старшыні Эўрапейскай рады.

У сувязі з гэтым ён і ягоныя міністры былі прымушаны падаць у адстаўку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт