Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі мільярдэр апынуўся ў вышуку Інтэрпола

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2014 15:53
Расея абвінавачвае Сяргея Пугачова ў прысваеньні велізарнай сумы грошай і махлярстве.

Інтэрпол патрабуе неадкладнага арышту расейскага мільярдэра Сяргея Пугачова. Расея абвінавачвае яго ў прысваеньні велізарнай сумы грошай і махлярстве.

Сяргей Пугачоў калісьці быў бліжэйшым супрацоўнікам Уладзіміра Пуціна. Аднак калі ён пачаў рэзка крытыкаваць уладу ў Маскве, стаў ізгоем і быў вымушаны шукаць прытулку за мяжой, то бок у Лёндане.

Ён праводзіў буйныя інтарэсы, як у Вялікабрытаніі, так і ў Францыі, напрыклад, інвэставаў у францускія СМІ.

Нейкі час таму Пугачоў апынуўся ў вышуку Інтэрпола, які раней, па просьбе Крамля замарозіў ягоныя рахункі ў міжнародных банках.

У Расеі, за аб'яўленыя яму абвінавачваньні, пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі. Нагадаем, Масква абвінавачвае Пугачова ў махлярстве, якое прывяло да краху адзін з расейскіх банкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт