Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка запрасіў Бальцэровіча ў каманду рэфарматараў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.01.2015 11:20
Пётр Парашэнка запрасіў польскага эканаміста, палітыка Лешэка Бальцэровіча далучыцца да правядзеньня рэформаў ва Ўкраіне.
foto: Lestat (Jan Mehlich)/Wikipedia

Прэзыдэнт Пётр Парашэнка запрасіў польскага эканаміста й палітыка Лешэка Бальцэровіча далучыцца да правядзеньня рэформаў ва Ўкраіне.

Парашэнка паведаміў, што "Польшча зьяўляецца прыкладам краіны, якая пасьпяхова рэфармавала сваю эканоміку, стала паўнапраўным сябрам ЭЗ ды іншых міжнародных арганізацый".

У сваю чаргу Бальцэровіч падкрэсьліў важнасьць для посьпеху рэформаў трох фактараў: стратэгіі, хуткасьці іх ажыцьцяўленьня й каманды рэфарматараў.

Бальцэровіч адзначыў, што для Ўкраіны цяпер вельмі важна надаць асаблівую ўвагу пытаньню рэфармаваньня бюджэту, пазбаўляючыся ад якога-небудзь субсыдыяваньня.

Ён адзначыў, што ў свой час у Польшчы неабходнае скарачэньне бюджэтнага дэфіцыту таксама адбылося за кошт зьмяншэньня пэнсійных расходаў шляхам павышэньня пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў.

Лешэк Бальцэровіч - аўтар польскіх рэформаў - пераходу краіны з плянавай эканомікай у краіну з рынкавай гаспадаркай. У мінулым ён займаў пасады віцэ-прэм'ера, кіраўніка Мінфіну й Нацбанку Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт