Logo Polskiego Radia
Print

Падгузьнікі на дарозе (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2015 10:01
Каля Горадні польская фура перакулілася, зь яе высыпаліся падгузьнікі.

4 лютага каля Горадні польская фура DAF з грузам дзіцячых падгузьнікаў прабіла агароджу трасы М6 і вылецела ў кювет. Кіроўца быў заблякаваны, яго вызвалілі выратавальнікі. Мужчыну, які атрымаў траўмы ног, шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.

Паведамляецца, што фура везла груз у Расею. Падчас падзеньня зь вялікай вышыні ў кювет тэнт парваўся, а падгузьнікі высыпаліся на зямлю.

Прычына аварыі невядомая. Кіроўца пакуль ня змог патлумачыць свае дзеяньні, адзначае прэс-служба ДАІ Гарадзенскай вобласьці.

эўрарадыё/вс

tags: ДТЗ, фурa
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт