Польшча: новае апэратыўнае падразьдзяленьне НАТА
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.03.2015 19:21
Мэта такіх падраздзяленьняў - каардынацыя магчымага перамяшчэньня войскаў альянсу па эўрапейскім кантынэнце.
Tomasz Siemoniak. Photo: Polish Radio
Міністар абароны Польшчы Томаш Сямоняк у пятніцу, 13 сакавіка, абвясьціў аб тым, што ў горадзе Быдгашч (паўночная частка краіны) будзе створана апэратыўнае падразьдзяленьне НАТА - Force Integration Units (NFIU). Падразьдзяленьне павінна пачаць працу да сярэдзіны красавіка бягучага года, каб быць у поўнай гатоўнасьці да пачатку вучэньняў сіл хуткага рэагаваньня Паўночнаатлянтычнага пакту, якія пройдуць у Польшчы ў чэрвені.
Паводле Сямоняка, новае падразьдзяленьне альянсу будзе адказваць за многія дзеяньні, зьвязаныя з умацаваннем сіл НАТА на ўсходзе Эўропы.
Мэта падраздзяленьняў NFIU, якія зьявяцца ня толькі ў Польшчы, але і ў Балгарыі, Эстоніі, Румыніі, Летуве ды Латвіі, гэта каардынацыя магчымага перамяшчэньня войскаў альянсу па эўрапейскім кантынэнце. Гэта перш за ўсё сувязныя й каардынацыйныя часткі, у склад якіх увойдуць грамадзянскія працаўнікі й вайскоўцы як з краіны, на тэрыторыі якой знаходзіцца падразьдзяленьне, так і зь іншых краін-чальцоў пакту.
вс