Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанская паліцыя стварае падразьдзяленьне інтэрнэт-агентаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2015 16:21
Рашэньне прынята з-за таго, што ў апошні час тэрарысты пачалі шырэй выкарыстоўваць інтэрнэт.
foto:
foto: wikipedia

Гішпанская паліцыя стварае падразьдзяленьне «віртуальных» агентаў, паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё з Барсэлёны. Яны пад выдуманнымі прозьвішчамі будуць прачэсваць інтэрнэт у пошуках сьлядоў злачынстваў. Рашэньне прынята ў сувязі з тым, што ў апошні час злачынцы, у тым ліку тэрарысты, у злачынных мэтах пачалі шырэй выкарыстоўваць інтэрнэт, у тым ліку сацыяльныя сеткі.

Згодна пастанове МУС Гішпаніі, «віртуальныя» агенты атрымалі права ўваходзіць у кантакт з падазронымі грамадзянамі, высылаць ім паведамленьні, запісваць размовы, рабіць фотаздымкі ды нават прымаць удзел у злачынстве, напрыклад, спампоўваць з інтэрнэта фільмы альбо музыку.

МУС Гішпаніі паведамляе, што для вярбоўкі жыхароў Ібэрыйскага паўвострава ў шэрагі джыхадыстаў ісламскія баевікі ўсё часьцей ствараюць сайты на гішпанскай мове.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт