Замест падручнікаў - планшэты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.04.2015 17:06
Сутнасьць праекту заключаецца ў замене школьных падручнікаў на планшэты.
foto: wikipedia
У гімназіі №4 горада Цеханаў, разьмешчанага ў цэнтральным Мазавецкім ваяводзтве, вучні першага кляса бяруць удзел у праекце. Яго сутнасьць заключаецца ў замене падручнікаў на планшэты. Планшэтныя кампутары, у якія загружаныя падручнікі, практыкаваньні, энцыкляпэдыя ды праграмная літаратура, вучні атрымалі бясплатна. Зь бюджэту горада выдаткавана на праект 50 тыс. злотых (каля 12500 эўра). Мерапрыемства таксама падтрымліваюць прыватныя фірмы.
Гімназія №4 была выбрана таму, што яе вучні лідаруюць сярод гарадзкіх школ у пасьпяховай здачы экзаменаў.
вс