Logo Polskiego Radia
Print

Украіна зьмяншае чарнобыльскую зону

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2015 14:23
Зона адчужэньня ЧАЭС будзе зьменшаная ўтрая.
Wikimedia.org

Мінэкалёгіі Ўкраіны плянуе скараціць зону адчужэньня Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, абмежаваўшы яе радыусам у 10 км, паведаміў міністар экалёгіі й прыродных рэсурсаў Ігар Шаўчэнка.

Зараз радыус зоны складае 30 км. Пасьля зьмяншэньня на астатняй тэрыторыі можа быць створаны біясфэрны запаведнік, у якім будуць праводзіць профільныя дасьледаваньні флёры й фаўны.

„Я ўжо падпісаў дакумэнты аб стварэньні Чарнобыльскага біясфэрнага запаведніка”, - сказаў міністр.

Шаўчэнка адзначыў, што дакумэнты падалі на ўзгадненьне ў Міністэрства юстыцыі, пасьля гэтага іх перададуць для падрыхтоўкі адпаведнага ўказа прэзыдэнта.

ru.delfi.lt/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт